ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -16°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 ліпеня 2018, 09:25

"Беларусьфільм" пачаў падрыхтоўчы этап да здымак фільма пра Янку Купалу

На здымачнай пляцоўцы. Фота "Беларусьфільм"
На здымачнай пляцоўцы. Фота "Беларусьфільм"

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўчы этап да здымак фільма пра Янку Купалу пачаты на "Беларусьфільме", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і рэкламы нацыянальнай кінастудыі Юрый Ігруша.

У гэтыя дні праходзіць кастынг беларускіх акцёраў для галоўных і эпізадычных роляў у фільме пад рабочай назвай "Пакуль будзе неба". Аўтар сцэнарыя Алёна Калюнова, рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір Янкоўскі, аператар-пастаноўшчык Юрый Бехцераў, мастак-пастаноўшчык Наталля Наваенка. Будзе зняты 4-серыйны ігравы фільм і кінаверсія.

Гістарычная драма расказвае пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У вобразнай і паэтычнай манеры ў карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, што супаў з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.

Кінапраекту прысвоены статус нацыянальнага фільма. Яго плануецца завяршыць да канца 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі