ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 лістапада 2023, 09:35

"Беларусьфільм" і кітайская кінакампанія абмяркоўваюць стварэнне першага сумеснага фільма

Фота з архіва
Фота з архіва

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" і кітайская кінакампанія абмяркоўваюць стварэнне першага фільма сумеснай вытворчасці, заявіў генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Юрый Аляксей у час візіту кітайскіх гасцей на кінастудыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён адзначыў, што 20 лістапада ў час Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Беларусь і Кітай плануюць падпісаць Пагадненні аб намерах, а ў снежні - дагавор аб сумеснай кінавытворчасці.

"Сёння мы паказваем нашым сябрам свае магчымасці. Мы спадзяёмся наладзіць узаемадзеянне і развіваць адносіны ў сферы культуры і кіно. Дзякуючы сумеснаму фільму адносіны Беларусі і Кітая за дзве гадзіны зможа ўбачыць увесь свет", - дадаў Юрый Аляксей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі