Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 сакавіка 2019, 18:21

"Беларусьфільм" гатовы да ўдзелу ў вялікіх міжнародных праектах - Карачэўскі

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беларусьфільм" гатовы да ўдзелу ў вялікіх міжнародных праектах. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі сёння на сустрэчы жонкі міністра замежных спраў Беларусі Веры Паляковай-Макей з жонкамі кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Карачэўскага, кінастудыя цяпер перажывае рэнесанс пасля праведзенай буйнамаштабнай рэканструкцыі, таму гатова да работы над складанымі праектамі, валодае шырокімі магчымасцямі і гатова прадаставіць сваю пляцоўку ўсім зацікаўленым. Асаблівая ўвага ўдзяляецца сумесным замежным праектам. "Беларусьфільм" ужо супрацоўнічае з калегамі з Кітая, Расіі, Польшчы, Украіны, Вялікабрытаніі і краін Балтыі. У бліжэйшы час будзе рэалізаваны сумесны праект з Узбекістанам.

У час сустрэчы Уладзімір Карачэўскі выказаў надзею на тое, што жонкі дыпламатаў акажуць садзейнічанне ў папулярызацыі беларускага кіно і ў арганізацыі новых сумесных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі