Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 сакавіка 2025, 13:43

"Беларусьфільм" будзе супрацоўнічаць з Кінацэнтрам Уладзімірскай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" падпісала паганенне аб супрацоўніцтве з рэгіянальным Кінацэнтрам Уладзімірскай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кінастудыі.

Пагадненне было падпісана ў ходзе пасяджэння Савета па культуры і мастацтве пры губернатары Уладзімірскай вобласці. У цырымоніі падпісання прынялі ўдзел дырэктар Кінацэнтра Дзмітрый Родзін і генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Аляксей.

Вынікі дасягнутых на дзясятым Санкт-Пецярбургскім форуме аб'яднаных культур дамоўленасцей паміж Міністэрствам культуры Уладзімірскай вобласці і беларускай кінастудыяй ужо відаць. Так, у студзені і лютым прайшлі Дні беларускага кіно. Больш за 10 тыс. гледачоў убачылі дзевяць лепшых карцін беларускага кінематографа. Усяго было арганізавана 45 паказаў па ўсёй вобласці. У сакавіку рэжысёр Іван Паўлаў правёў чатыры творчыя сустрэчы і прэзентаваў фільм "Час вярнуцца". А ў рэпертуары Кінацэнтра з'яўляюцца кінастужкі беларускай вытворчасці для паказу на тэрыторыі Уладзімірскай вобласці.

"Наперадзе рэалізацыя мноства сумесных цікавых праектаў", - падагульнілі прадстаўнікі кінастудыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі