Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 мая 2022, 18:01

Беларусь удзельнічае ў Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адкрыўся XVII Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон. Ён будзе праходізць па 22 мая. Удзел у ім прымае і дэлегацыя Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінінфарме.

Гэта знакавая падзея кніжнай галіны праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу з 2006 года, да яе рыхтуюцца выдавецтвы, аўтары, творчыя аб'яднанні, бібліятэкі, профільныя навучальныя ўстановы, кніжныя магазіны.

"Мы шукаем шляхі падтрымкі кніжнай галіны, якая пацярпела ад уведзеных санкцый. Павелічэнне кошту расходных матэрыялаў непазбежна прывядзе да падаражэння кніг і зніжэння аб'ёмаў продажаў. Як былы выдавец я вельмі добра разумею наступствы гэтага. Менавіта таму ў бягучым годзе мы хочам зрабіць кніжны салон яшчэ больш сацыяльным праектам і падтрымаць і выдаўцоў, і аўтараў, якім, магчыма, давялося скасаваць кантракты з заходнімі выдавецтвамі", - адзначыў віцэ-губернатар горада Барыс Піятроўскі.

"Кніжны салон - 2022" праходзіць у самым сэрцы Паўночнай сталіцы Расіі - на Палацавай плошчы. Гэта ініцыятыва была агучана прэзідэнтам Расійскага кніжнага саюза Сяргеем Сцяпашыным.

У Санкт-Пецярбургскім кніжным салоне прымае ўдзел і дэлегацыя Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У яе склад увайшлі выдавецтвы "Народная асвета", "Беларусь", "Вышэйшая школа", ААТ "Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа". Мерапрыемствы беларускай дэлегацыі прысвечаны Году гістарычнай памяці, аб'яўленаму ў Беларусі, 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

"Мы на сваім стэндзе прэзентуем кнігі аб генацыдзе беларускага народа, аб Вялікай Айчыннай вайне, той гістарычнай праўдзе, якую сёння спрабуюць затушаваць. Той гістарычнай праўдзе, якая дазваляе нам сёння трывала стаяць на зямлі і ўпершыню за ўсю гісторыю жыць у міры. Толькі дзякуючы Вялікай Перамозе, нашай агульнай Перамозе, мы гэту магчымасць атрымалі", - заявіў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

У рамках салона запланаваны сустрэчы і перагаворы з расійскімі выдаўцамі і распаўсюджвальнікамі кніжнай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі