Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лютага 2020, 15:57

Беларусь прыме ўдзел у Латвійскай кніжнай выстаўцы

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у Латвійскай кніжнай выстаўцы, паведамілі БЕЛТА ў ААТ "Белкніга".

Міжнародны выставачны цэнтр Кіпсала ў Рызе з 28 лютага па 1 сакавіка стане натхняльным горадам кніг, месцам сустрэчы пісьменнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў і чытачоў. Шырокі спектр сваёй найноўшай прадукцыі прапануюць латвійскія і замежныя выдавецтвы. У гэтым годзе ў Латвійскай кніжнай выстаўцы прымуць удзел больш за 100 прадпрыемстваў з 8 краін - Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі, Расіі, Турцыі, Францыі і Украіны.

На беларускім стэндзе, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства інфармацыі і Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, будуць прадстаўлены навінкі беларускага кнігавыдання - гэта больш за 500 кніжных найменняў рознай тэматыкі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена тэмам 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Года малой радзімы.

На стэндзе таксама будуць праходзіць пастаянныя прэзентацыі кніжных навінак выдавецтваў "Беларусь", "Мастацкая літаратура", "Белорусская Энциклопедия им. П.Бровки", "Вышэйшая школа", а таксама кніг - пераможцаў нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў "Мастацтва кнігі". 29 лютага на стэндзе адбудзецца сустрэча з папулярнай беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай, у час якой аўтар прадставіць наведвальнікам выстаўкі і гасцям стэнда сваю дылогію "Міг бясконцасці". Дарэчы, апошняя кніга дылогіі - "Бясконцасць кахання, бясконцасць смутку. Кніга другая" - стала абсалютным лідарам продажаў сеткі магазінаў "Белкніга" ў 2019 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі