Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь прэзентавала свой праект на 58-м Венецыянскім біенале

Культура 10.05.2019 | 14:58
Фота Марыі Дзідзюля
Фота Марыі Дзідзюля

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на 58-м Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва прадстаўлена скульптурнай мультымедыйнай кампазіцыяй "Выхад". Афіцыйнае адкрыццё нацыянальнага павільёна адбылося 9 мая, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА куратар праекта Вольга Рыбчынская.

На прэзентацыі беларускага павільёна прысутнічалі старшы саветнік пасольства Беларусі ў Італіі Вольга Далгаполава, куратары і мастакі з Германіі, Італіі, Літвы, Польшчы, ЗША і іншых краін, у якіх кампазіцыя "Выхад" выклікала вялікую цікавасць. "Усе прысутныя адзначылі цэласнасць нашага праекта і счытваемыя сэнсы, - сказала Вольга Рыбчынская. - Мы вельмі ўдала размясціліся, каля выхаду з Арсенала і на паўдарогі да садоў Джардзіні, таму няхваткі ў наведвальніках не будзе".

Праект "Выхад" шматмерны і працуе ў каардынатах часу, гісторыі і сучаснасці. Яго экспазіцыя створана на аснове прасторавага ўзаемадзеяння пяці мультымедыйных аб'ектаў - скульптурных абязлічаных фігур на чалавечы рост, кожная з якіх фіксуе пэўную падзею-стан. "Усе фігуры і прадметы (тэлевізар, неонавая шыльда, лозунг, паднос са шклянкамі з малаком, упаковачныя скрыні) звязаны і, узаемадзейнічаючы адзін з адным, складаюць адзіны модуль. Татальная інсталяцыя аб'ядноўвае элементы ў адзінае цэлае і стварае ўнікальную аўру паведамлення, непрамога выказвання", - расказала Вольга Рыбчынская.

Удзелу праекта "Выхад" у Венецыянскім біенале папярэднічаў рэспубліканскі конкурс на стварэнне куратарскай канцэпцыі павільёна, на які было пададзена 18 заявак. Рашэннем журы для ўдзелу ў форуме была выбрана менавіта канцэпцыя скульптара Канстанціна Селіханава і арт-крытыка гісторыка мастацтва Вольгі Рыбчынскай. Іх праект адпавядаў дэвізу і тэме цяперашняга біенале - May you live in interesting times ("Каб ты жыў у цікавы час"), што адлюстроўвае новыя арыгінальныя ідэі сучаснага мастацтва ў Беларусі.

58-ы Венецыянскі біенале - адзін з найбольш вядомых сусветных мастацкіх форумаў, прысвечаных сучаснаму мастацтву, пройдзе з 11 мая па 24 лістапада. Арганізатарамі нацыянальнага павільёна выступілі Міністэрства культуры, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі ў Італіі.-0-

Фота прадастаўлены ўдзельнікамі. Фота Марыі Дзідзюля

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.