Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 ліпеня 2021, 20:00

Беларус на конкурсе выканаўцаў "Віцебск-2021" выступіць пад нумарам 5

16 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Прадстаўніку Беларусі Даніілу Мышкаўцу на міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021" на жараб'ёўцы выпаў нумар 5, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Данііл прызнаўся, што напярэдадні яму снілася, што ён выцягнуў нумар 10. Гэта яго цалкам задаволіла б, паколькі малады артыст аддае перавагу выступаць бліжэй к канцу. Адкрываць конкурсны дзень, на яго думку, цяжка, таму што першы артыст трапляе пад асабліва пільную і крытычную ўвагу гледачоў і журы. "Тут не адчуваецца дух саперніцтва, мы ўсе вельмі пасябравалі. Мы паспелі пачаставаць адзін аднаго нацыянальнымі ласункамі. Мая мама прыгатавала дранікі, і я ўсіх частаваў імі", - расказаў Данііл.

Нумары для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікі атрымлівалі на сувенірных шкатулках з эмблемай фестывалю і флэшкай з запісамі ўсіх пераможцаў конкурсу выканаўцаў.

Выбраны нумар стане адзіным для абодвух дзён вакальнага спаборніцтва. Адкрые конкурсную праграму прадстаўніца Украіны Рэната Штыфель. "Шчаслівы" нумар 13 дастаўся маладой артыстцы з Латвіі Юліі Маер, якая не засмуцілася і пажадала сабе, каб чортаў тузін прынёс ёй поспех. Дзясяты нумар, пра які марыў Данііл Мышкавец, выцягнула спявачка Іванна са Славакіі. Прадстаўнік Расіі Эміль Кадыраў выступіць чацвёртым. Закрываць конкурсную праграму двух дзён будзе Тофік Гаджыеў з Азербайджана.

Данііл Мышкавец расказаў, што ў першы конкурсны дзень, калі неабходна выканаць сусветны хіт, ён спяе кампазіцыю легендарнай групы "Скорпіёнс".

Другі конкурсны дзень пройдзе ў дзень закрыцця "Славянскага базару". За Гран-пры і званне лепшага маладога выканаўцы будуць змагацца 14 артыстаў з розных краін. Гэта Германія, Боснія і Герцагавіна, Куба, Сербія, Эквадор і іншыя. Усе ўдзельнікі пастараюцца пакарыць звонкімі галасамі і яркімі выступленнямі як гледачоў, так і строгае журы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі