ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 мая 2023, 12:57

Беларусь і Рэспубліка Карэя пацвердзілі намер супрацоўнічаць у галіне культурных абменаў

Фота korea.mfa.gov.by
Фота korea.mfa.gov.by

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі 10 мая наведаў урачыстае адкрыццё выставы карэйскага традыцыйнага мастацтва Minhwa Bloomed in Gwanghwamun Square, арганізаванай мультыкультурным музеем гэтай краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Сеуле.

Кіраўнік беларускай загранустановы выступіў з прывітальным словам да ўдзельнікаў экспазіцыі, адзначыўшы важнасць захавання нацыянальнага мастацтва. У ходзе нефармальнай часткі мерапрыемства арганізатары азнаёмілі гасцей з карэйскай традыцыйнай творчасцю і ўручылі ўзоры карэйскага народнага жывапісу "Мінхва".

У час размовы з дырэктарам мультыкультурнага музея Рэспублікі Карэя Кім Юн Тэ беларускі і карэйскі бакі пацвердзілі жаданне развіваць супрацоўніцтва ў галіне культурных абменаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі