Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 кастрычніка 2020, 13:10

Беларусь і Кітай дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва ў галіне выяўленчага мастацтва

19 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Асенняя выстава прадметаў мастацтва і жывапісу мастакоў Кітая і іншых краін, арганізаваная карпарацыяй Poly Group, адкрылася ў Пекіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР.

"Па запрашэнні Poly Group у мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Кітаі нараўне з дыпмісіямі Расіі, Аўстрыі і іншых краін", - адзначылі ў беларускай загранустанове.

У час мерапрыемства адбылася сустрэча кіраўніцтва пасольства з генеральным дырэктарам падраздзялення кампаніі Poly Culture Group Co., Ltd спадарыняй Ван Вэй. Бакі абмяняліся кантактамі і дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва для арганізацыі ў Кітаі ў рамках мерапрыемстваў дэманстрацыі прадметаў беларускага выяўленчага мастацтва, абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва па іншых напрамках у сферы культуры.

China Poly Group Corporation з'яўляецца вядомым кітайскім шматпрофільным дзяржаўным кангламератам. Асноўныя напрамкі дзейнасці - нерухомая маёмасць, індустрыя забаў і экспарт узбраенняў. Кантрольны пакет акцый China Poly Group належыць SASAC. Група заснавана ў 1984 годзе, штаб-кватэра размешчана ў Пекіне. Карпарацыя мае вялікі вопыт у арганізацыі выстаў і аўкцыёнаў прадметаў мастацтва, жывапісу ў Кітаі і за мяжой, актыўна развівае і падтрымлівае тэатральнае мастацтва і кінаіндустрыю, а таксама праекты міжнароднага супрацоўніцтва ў названых сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі