Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 ліпеня 2020, 09:21

"Беларусь 3" ушануе памяць мэтраў айчыннага музычнага мастацтва

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 3" ушануе памяць мэтраў айчыннага музычнага мастацтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"6 жніўня 1938 года нарадзіўся кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ігар Лучанок, аўтар шматлікіх лірычных твораў, якія сталі класікай айчыннай эстрады, а 7 жніўня споўніцца 110 гадоў з дня нараджэння музыказнаўца-фалькларыста, народнага артыста БССР Генадзя Цітовіча. З нагоды памятных дат "Беларусь 3" пакажа дакументальныя фільмы пра жыццёвы шлях двух майстроў музыкі і тэматычныя канцэртныя праграмы", - расказалі ў прэс-службе.

У чацвер, 6 жніўня, у 12.55 асаблівай часткай эфіру сацыякультурнага тэлеканала стане паказ дакументальнага фільма "Я песень не лічу... Ігар Лучанок", знятага Белтэлерадыёкампаніяй у 2018 годзе да юбілею кампазітара. Адразу пасля біяграфічнай стужкі ў 13.30 гледачоў чакае канцэртная праграма з твораў Ігара Лучанка "Мелодыя лёсу", упершыню прадстаўленая Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2018".

Пятнічны эфір 7 жніўня раскажа пра творчы шлях Генадзя Цітовіча ў аўтарскай праграме Уладзіміра Арлова "Люблю і помню", якая выйдзе ў 12.50, а ў працяг расказа - у 13.35 - прагучыць канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Дрынеўскага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі