ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 студзеня 2020, 11:57

"Беларусь 3" рыхтуе тэматычны эфір да дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 3" у памяць пра Уладзіміра Высоцкага рыхтуе тэматычны эфір да дня нараджэння культавага паэта, барда і акцёра, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

З 21 па 24 студзеня ў дзённым эфіры (у 11.05 і 15.25) "Беларусь 3" пакажа ўсе чатыры серыі карціны Пятра Буслова "Высоцкі. Дзякуй, што жывы" з Сяргеем Бязрукавым, Аксанай Акіньшынай, Андрэем Смаляковым, Андрэем Паніным і Максімам Леанідавым у галоўных ролях. У фільме разыграна вострасюжэтная драма па матывах рэальных падзей, якая ахоплівае пяць дзён з жыцця Уладзіміра Высоцкага. Падзеі адбываюцца летам 1979 года ў час канцэртнага турнэ па Узбекістане за год да смерці легендарнага артыста.

25 студзеня, у дзень нараджэння акцёра, сацыякультурны канал пакажа канцэртную праграму з цыкла "Песні мінулага стагоддзя", якая была запісана Белтэлерадыёкампаніяй у 2007 годзе і складаецца са знакамітых тэкстаў аўтарства Уладзіміра Высоцкага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі