Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 снежня 2020, 19:27

"Беларусь 3" рыхтуе для гледачоў музычныя выхадныя

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 3" прадставіць у бліжэйшыя выхадныя адразу некалькі музычных тэлепрэм'ер, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

12 снежня ў 22.35 "Беларусь 3" упершыню пакажа ў эфіры тэлеверсію спектакля Джакама Пучыні "Вілісы. Фатум" - адну з доўгачаканых прэм'ер 88-га сезона Вялікага тэатра Беларусі і творчы дэбют яго вядучай салісткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Аксаны Волкавай у якасці рэжысёра-пастаноўшчыка.

13 снежня ў 15.00 аматараў інструментальнай музыкі чакае канцэртная праграма "Ад усяе душы" Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава, запісаная Белтэлерадыёкампаніяй у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. У канцэрце прагучаць папулярныя сімфанічныя творы мінулых гадоў, а таксама знаёмыя ўсім вальсы і рамансы з савецкіх кінастужак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі