Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 верасня 2019, 13:22

"Беларусь 3" правядзе 100 дзён разам з Купалаўскім тэатрам

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На тэлеканале "Беларусь 3" да юбілейнага 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы будзе выходзіць праект "Сто дзён з Купалаўскім". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Здымачная група канала на працягу сезона наведае шматлікія рэпетыцыі і чыткі, грымёркі і вытворчыя цэхі, каб паказаць святочныя і штодзённыя бакі тэатральнага жыцця.

У новым праекце гледачы ўбачаць усё тое, што застаецца за межамі сцэны, і тых, хто прысвяціў сваё прафесійнае жыццё тэатральнаму мастацтву. Здымачная група зафіксуе знакавы сезон з такіх ракурсаў, якія не заўсёды даступны шырокай аўдыторыі, і створыць эфект прысутнасці ў купалаўскай сям'і.

Інтэрв'ю з акцёрамі і кіраўнікамі, гастролі і прэм'еры, юбілейныя праграмы і акцыі чакаюць гледачоў у праекце "Сто дзён з Купалаўскім". Першы выпуск выйдзе на "Беларусь 3" 29 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі