Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 сакавіка 2020, 12:03

"Беларусь 3" пакажа канцэрты фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае..."

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VI Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае..." пройдзе ў Беларусі з 3 па 9 сакавіка. Сацыякультурны канал "Беларусь 3" правядзе запіс некалькіх вечароў форуму і парадуе сваіх гледачоў трансляцыямі музычнай класікі ў фармаце HD. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю. У оперным гала-канцэрце возьме ўдзел Дзяржаўны камерны аркестр "Віртуозы Масквы" і салістка Вялікага тэатра Расіі Ганна Аглатава (сапрана). Тэлеканал "Беларусь 3" пакажа канцэрт-адкрыццё 7 сакавіка ў 14.25.

6 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў гала-канцэрце выступяць юныя музыканты з Беларусі і Расіі. Расіяне - стыпендыяты Міжнароднага дабрачыннага фонду Уладзіміра Співакова. Усе ўдзельнікі гала-канцэрта - лаўрэаты прэстыжных музычных конкурсаў: Соф'я Меньшыкава (фартэпіяна), Ягор Кірылюк (баян), Настасся Цюрына (балалайка), Аляксандр Далгоў (саксафон), Валерыя Ілюшына (скрыпка), Радзівон Шакіраў (фартэпіяна), Ульяна Астанковіч (акардэон) і Фёдар Громаў (габой). У праграме - творы кампазітараў-класікаў, сучасных аўтараў, а таксама канцэртныя апрацоўкі народных мелодый песень і танцаў.

Выступленні беларускіх і расійскіх музыкантаў "Беларусь 3" прапануе да прагляду 15 сакавіка ў 15.40. Напярэдадні канцэртнай праграмы ў 15.15 канал пакажа новы выпуск праекта "Камертон" з удзелам маэстра - Уладзіміра Співакова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі