Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 чэрвеня 2021, 09:04

"Беларусь 3" пакажа канцэртную праграму пераможцаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 3" 5 чэрвеня запіша канцэртную праграму з удзелам уладальнікаў Гран-пры і лаўрэатаў X Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Пераможцы юбілейнага праекта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ўжо выступілі з вялікім гала-канцэртам на FM-хвалях, а цяпер новыя маладыя таленты краіны стануць гасцямі эфіру сацыякультурнага тэлеканала.

Лаўрэаты намінацый прадставяць свае конкурсныя творы пад акампанемент сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага.

Гала-канцэрт лаўрэатаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" тэлеканал "Беларусь 3" пакажа гэтым летам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі