Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 лютага 2020, 09:31

"Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычны эфір да Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 3" прапануе гледачам тэматычную эфірную акцыю "Тыдзень кнігі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

З 5 па 9 лютага ў сталіцы пройдзе XXVII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. На працягу яе работы гледачоў чакаюць шматлікія інтэрв'ю з пісьменнікамі і выдаўцамі, а таксама рэпартажы з галоўных мерапрыемстваў кніжнага форуму.

Так, сёння ў эфір "Беларусь 3" выйдзе інтэрв'ю з міністрам інфармацыі Аляксандрам Карлюкевічам. А вечарам тэлеканал пакажа выпуск праграмы "Запіскі на палях", якая расказвае аб малавядомых фактах з жыцця і творчасці класікаў айчыннай літаратуры. Першы з трох выпускаў, якія тэлеканал пакажа ў час акцыі, прысвечаны Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. 6 лютага праект раскажа пра Аркадзя Куляшова, 8-га - пра лёс і творчасць Івана Мележа. У гэты ж дзень можна будзе ўбачыць кінаэпапею "Людзі на балоце. Палеская хроніка" ("Беларусьфільм", 1981).

Акрамя таго, 5 лютага гледачы сустрэнуцца з паэтэсай Кацярынай Масэ ў праекце "На вышыні". Днём 6 лютага тэлеканал пакажа гала-канцэрт "Льецца песня па-над Шчарай", запісаны ў мінулым годзе да Дня беларускага пісьменства. 7 лютага "Беларусь 3" прадставіць канцэртную праграму "Зорны карагод" Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2019".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі