Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 лістапада 2016, 17:05

"Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць прамую трансляцыю дзіцячага "Еўрабачання-2016"

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24" пакажуць прамую трансляцыю міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016", які пройдзе ў г.Валета (Мальта), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Прамая трансляцыя пачнецца 20 лістапада ў 18.00.

У прэстыжным музычным форуме прымуць удзел юныя таленты з 17 краін. Прадстаўнік Беларусі Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог", згодна з рэзультатамі жараб'ёўкі, выступіць на сцэне "Міжземнаморскага канферэнц-цэнтра" пад дзявятым нумарам.

Каменціраваць шоу чатырнаццатага песеннага конкурсу будзе вядучая Агенцтва тэленавін медыяхолдынга Юлія Пярцова.

У гэтым годзе Еўрапейскі вяшчальны саюз унёс змяненні ў правілы галасавання, па якіх пераможцу міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" вызначаць тры склады журы: нацыянальнае дзіцячае і дарослае журы будуць галасаваць у краінах - удзельніцах конкурсу ў час генеральнай рэпетыцыі і міжнароднае прафесійнае журы, якое будзе галасаваць непасрэдна ў час фінальнага шоу на Мальце.

Рэзультаты галасавання нацыянальных журы ад Беларусі аб'явіць удзельнік дзіцячага "Еўрабачання-2015" Руслан Асланаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі