Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 студзеня 2021, 16:47

БДАМ прадставіла выстаўку да Дня беларускай навукі

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нотна-навуковая бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадставіла тэматычную выстаўку "Музычная навука ў фокусе часу", прымеркаваную да Дня Беларускай навукі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў БДАМ.

Увесь спектр навуковай дзейнасці і вынікі навуковых праектаў, рэалізаваных у апошнія гады ва ўстанове адукацыі, прадстаўлены на выстаўцы. Сярод іх апошнія выпускі навукова-тэарэтычнага часопіса "Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі", навуковага выдання "Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі", кандыдацкія, магістарскія дысертацыі, матэрыялы навуковых канферэнцый, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, хрэстаматыі, нотныя і аўдыявізуальныя дакументы.

"Акадэмічнае музыказнаўства адлюстроўвае агульныя тэндэнцыі развіцця сучаснай навукі, спалучае розныя падыходы да даследавання музычнай культуры. Навуковую дзейнасць у акадэміі забяспечваюць навукова-даследчы аддзел, аспірантура, дактарантура, Савет па абароне дысертацый, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, студэнцкае навукова-творчае таварыства, нотна-навуковая біліятэка", - расказалі арганізатары.

БДАМ - адзін з буйнейшых навуковых цэнтраў у галіне гістарычнага і тэарэтычнага музыказнаўства, які займаецца навуковымі даследаваннямі ў сферы музычнай педагогікі, тэорыі і гісторыі выканальніцкага майстэрства, гісторыі беларускай і сусветнай музыкі, этнамузыкалогіі і філасофіі музыкі. Акадэмія праводзіць навуковыя і метадычныя канферэнцыі, выдае манаграфіі, зборнікі навуковых работ, метадычных дапаможнікаў і хрэстаматый, а таксама нотных выданняў твораў беларускіх кампазітараў.

Азнаёміцца са светам музычнай навукі можна па 2 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі