Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 лютага 2023, 09:44

Батлейку і падарожжа па экспазіцыях рыхтуе музей Масленікава ў Магілёве

3 лютага, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Батлеечны паказ і падарожжа па экспазіцыях рыхтуе Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава ў бліжэйшыя выхадныя. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Магіляўчан і гасцей горада запрашаюць у суботу, 4 лютага, на батлеечны паказ, дзе будуць прадстаўлены вясёлыя інтэрмедыі. Акрамя таго, гасцям мерапрыемства раскажуць аб тым, як зроблена батлейка, у чым асаблівасць лялек для такіх паказаў. Удзельнікі змогуць азнаёміцца і з гісторыяй містэрый.

На наступны дзень, 5 лютага, ва ўстанове культуры пройдзе аглядная экскурсія "Музейнае падарожжа", у час якой гараджане і госці горада змогуць азнаёміцца з экспанатамі, даведацца аб гісторыі будынка, яго архітэктуры, аб таямнічным пакоі-сейфе і зніклых скарбах. Гасцей установы культуры таксама азнаёмяць з пастаяннымі экспазіцыямі "Захаваная спадчына", "Галерэя народнага мастака Беларусі П.В. Масленікава" і "Таямніца крыжа".

Для наведвання мерапрыемстваў неабходны папярэдні запіс па тэлефонах: 8 (0222) 71-17-49, 8 (0222) 62-24-25.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі