Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 чэрвеня 2020, 16:24

Батанічны сад запрашае палюбавацца квітнеючымі ружамі і прыняць удзел у інтэрактыўнай прагулцы

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае мінчан і гасцей сталіцы з 3 па 12 ліпеня на цвіценне дэкаратыўнай калекцыі руж, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Калекцыя руж батанічнага саду з'яўляецца нацыянальным здабыткам краіны. Тут прадстаўлены сарты беларускай, украінскай, французскай, нямецкай і казахскай селекцыі. У гэтым годзе калекцыя папоўнілася аранжавымі і цёмна-фіялетавымі чайна-гібрыднымі ружамі, ёсць і новыя сарты пляцістых руж. Усяго ў калекцыі больш за 300 сартоў.

3-4 ліпеня будзе арганізавана сямейная інтэрактыўная прагулка "Квітнеючы сад". Наведвальнікаў чакаюць займальны марафон, пазнавальныя маршруты для дзяцей і дарослых па самых прыгожых кутках батанічнага саду, класічная музыка ў ружоўніку і шмат іншага.

У батанічным садзе ўлічылі рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя. Таму ўсе заданні будуць выконвацца дыстанцыйна з выкарыстаннем смартфонаў. Для больш камфортнага выканання заданняў маршруты перасякацца не будуць.

Таксама 3 ліпеня адбудзецца "Захапляючы марафон". Ён пачнецца з самай раніцы ў анлайн-фармаце. Кожную гадзіну на старонцы батанічнага саду ў Instagram будуць з'яўляцца новыя эфіры з карыснай інфармацыяй пра ружы, заняткамі для дзяцей і дарослых ёгай, нейрагімнастыкай, зумбай.

Дарэчы, усе наведвальнікі змогуць прыняць удзел у фотамарафоне (з улікам беражлівых адносін да калекцыі руж). Для гэтага неабходна сфатаграфаваць ружы ў батанічным садзе і выкласці ў Instagram з хэштэгам #cbg_minsk. Прыз - букет руж. Уладальніка букета вызначаць у прамым эфіры экалагічнага ток-шоу, якое будзе трансліравацца ў Instagram батанічнага саду @botanicalgardenminsk.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі