Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 лютага 2023, 15:05

Батанічны сад 25-26 лютага запрашае на масленічнае гулянне і частаванне блінамі

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральны батанічны сад запрашае мінчан і гасцей сталіцы адзначыць Масленіцу 25 лютага з 12.00 да 17.00. Наведвальнікаў будуць чакаць інтэрактыўныя масленічныя лакацыі, анімацыя, народныя гулянні і частаванне блінамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Супрацоўнікі саду паабяцалі, што кожны наведвальнік зможа акунуцца ў атмасферу свята, смеху, гульняў і зімовых забаў. Скамарохі і пераапранутыя персанажы не дадуць засумаваць: яны раскажуць пра гісторыю Масленіцы, пачастуюць блінамі, пазнаёмяць з народнымі традыцыямі святкавання, правядуць гульні і конкурсы. З 13.00 да 15.00 у экспазіцыйнай аранжарэі для дзяцей пройдзе практыкум па вырабе сувеніраў.

Прадугледжана ў праграме цікавае і вясёлае фольк-шоу "Забабоны", якое здзівіць дэманстрацыяй магчымасцей сілы і вынослівасці чалавека. Ансамбль народнай песні і музыкі "Шчодрыца" настроіць на святочны фальклорны лад. Шоу-балет "Феерыя" створыць атмасферу Масленіцы. На заканчэнне гулянняў гасцей свята чакае непаўторнае шоу ад тэатра вогненных паказаў "Элементаль", які пакажа незабыўнае відовішча, падорыць фантастычную атмасферу гульні агню і святла, пададзеную на высокім тэхнічным і эстэтычным узроўнях. Кульмінацыяй свята стане развітанне з Масленіцай і спальванне чучала зімы, што азнамянуе прыход вясны і надзеі на багаты і шчодры год.

26 лютага батанічны сад чакае гасцей на "Блінны дзень" З 13.00 да 15.00 для дзяцей у экспазіцыйнай аранжарэі зноў будзе праходзіць практыкум па вырабе сувеніраў. Аматараў тропікаў запросяць наведаць экзатычную аранжарэю з архідэямі, камеліяй японскай, азаліяй і спатыфілумамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі