Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 ліпеня 2022, 11:25

Бард-фестываль збярэ ў Навагрудскім раёне паклоннікаў Уладзіміра Высоцкага

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абласны фестываль бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага "Музыка сэрцаў" адбудзецца ў Навагрудскім раёне 23-24 ліпеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства культуры.

Месцам прыцяжэння паклоннікаў творчасці Уладзіміра Высоцкага, бардаў, выканальнікаў аўтарскай песні і ўсіх жадаючых паслухаць песні пад гітару стане легендарнае возера Літоўка.

У праграме першага дня - урачыстае адкрыццё фестывалю, выступленні канкурсантаў і літаратурна-музычны батл, вечар песень, вогненна-піратэхнічнае шоу. Каларыту дабавіць і кінатэатр пад адкрытым небам з праглядам фільмаў пра Уладзіміра Высоцкага, фотазона і фотавыстава. Атмасфернасць вечара арганізатары гарантуюць. Удзельнікі бард-сустрэчы таксама змогуць пакаштаваць выдатнай юшкі.

У другі дзень у скверы У. Высоцкага ў Навагрудку ўдзельнікі фестывалю ўскладуць кветкі да бюста творчага чалавека. Праграму дня прадоўжыць музычна-паэтычная сустрэча паклоннікаў Уладзіміра Высоцкага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі