ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 красавіка 2023, 15:00

Азербайджанскі паэт Магамед Гаджыеў прадставіў у Мінску кнігу вершаў з перакладамі на беларускую мову

Фота музея
Фота музея

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнігу вершаў "Пісьмы Магамеда" маладога азербайджанскага паэта Магамеда Гаджыева прэзентавалі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Малады літаратар жыве і працуе ў Беларусі. У зборнік увайшлі новыя вершы аўтара і іх пераклады на беларускую мову выдатнымі беларускімі паэтамі Таццянай Сівец, Юліяй Алейчанка, Міколам Шабовічам, якія змаглі перадаць любоўныя і філасофскія матывы аўтара.

"Я звярнуўся да адміністрацыі музея з просьбай арганізаваць прэзентацыю і мяне падтрымалі. Галоўная тэма "Пісем Магамеда" - любоў да чалавецтва", - расказаў Магамед Гаджыеў.

Ён прызнаўся, што перад прэзентацыяй зборніка хваляваўся. "У выніку ўсё прайшло выдатна. На прэзентацыі прысутнічалі каля 40 чалавек, сярод якіх былі мае чытачы, сябры і перакладчыкі", - сказаў ён.

У далейшым паэт плануе займацца перакладам твораў Якуба Коласа і Максіма Багдановіча на азербайджанскую мову, што дасць магчымасць развіваць беларуска-азербайджанскае літаратурнае супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі