6 верасня, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Гомельская вобласць прадставіла адразу некалькі праектаў на лакацыях Дня беларускага пісьменства ў Лідзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адзін з іх - экспазіцыя "Гомельшчына партызанская" з інсцэніроўкай эпізодаў праўдзівага летапісу гераічных гадоў, пражытых ва ўмовах штодзённай барацьбы з нямецкімі акупантамі. У аснове - унікальныя архіўныя матэрыялы і гістарычныя здымкі з гісторыі партызанскага руху ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне аднайменнага выдання "Гомельскай праўды".
Кніжная выстава сабрала выданні-пераможцы прэміі імя К.Тураўскага, якая была заснавана ў 2013 годзе. Штогод у Гомельскай вобласці выбіраюць лаўрэатаў, адзначаючы лепшыя творы. Літаральна гэтымі днямі гомельскія творцы разам з расійскімі калегамі адзначылі "Славянскія літаратурныя "Дажынкі". Таксама ўрачыстую атмасферу мастацтва падарыў рэгіянальны фестываль літаратуры, культуры і народных традыцый "На зямлі Кірылы Тураўскага", форум маладых літаратараў "Слова".
Самы меладычны раздзел - праект нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Спеўная спадчына Гомельшчыны". Сёння ў рэгіёне - 16 нематэрыяльных праяў творчасці, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. З элементамі некаторых з іх маглі азнаёміцца госці свята. Так, самыя цікаўныя змаглі даведацца, для чаго на Гомельшчыне вадзілі "Юраўскі карагод" і што даваў абрад "Ваджэння i пахавання стралы". Акунуцца ў аўтэнтыку далі магчымасць і запісы песенных стыляў Тураўскага міжрэчча Прыпяці. Таксама традыцыйныя абрадавыя і пазаабрадавыя творы выканаў аўтэнтычны фальклорны калектыў "Палескія напевы" Лельчыцкага раёна і фальклорны калектыў вёскі Казлы Ельскага раёна.
Незабыўны каларыт мела і інсцэніроўка сюжэтаў з твораў вядомых пісьменнікаў, ураджэнцаў Гомельскага краю. У стылізаванай манеры гучалі цытаты з твораў "Гандлярка і паэт" Івана Шамякіна, "Сямнаццатая вясна" Івана Навуменкі, "Трыбунал" Андрэя Макаёнка і інш. Шчодра дзяліліся душэйнымі пажаданнямі і наказамі на аўтограф-сесіі прадстаўнікі Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Майстры-рамеснікі прапанавалі аматарам свайго роднага стварыць што-небудзь сваімі рукамі. Жадаючыя змаглі змайстраваць птушачку з саломы, а самыя рашучыя - і павучыцца ткаць неглюбскі ручнік. Нікога не пакінулі абыякавымі ажурныя выцінанкі майстроў вобласці.
Патрыятычнае можа быць модным і сучасным, што прадэманстравалі гамяльчане, прадставіўшы падборку штодзённікаў, календароў, стыкераў і інш. з элементамі дзяржсімволікі.
У Дзень беларускага пісьменства гомельская дэлегацыя прапанавала ўсім праспяваць і станцаваць "Лявонiху".
Кожны рэгіён прадставіў шмат сваіх творчых фішак, каб гэта свята літаратуры і пісьмовай культуры пакінула прыемныя ўспаміны гасцям свята.
XXXII Дзень беларускага пісьменства прымае Ліда. Райцэнтр гэтымі днямі ператварыўся ў літаратурную сталіцу, якая прыцягвае творчых людзей і аматараў кнігі.-0-