Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лютага 2021, 17:02

Асабістыя рэчы і кнігі з аўтографамі Шамякіна і Мележа прадставяць на выстаўцы ў Мінску

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літаратурна-дакументальная экспазіцыя "Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц...", прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа адкрыецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 8 лютага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Літаратары яшчэ пры жыцці сталі класікамі, абодва народныя пісьменнікі Беларусі, абодва нарадзіліся на Палессі. Спіс агульнага, што звязвала Шамякіна і Мележа, можна прадаўжаць доўга. А літаратурна-дакументальная экспазіцыя дапаможа даведацца аб гэтым намнога больш. Іван Мележ пакінуў нам легендарную "Палескую хроніку" ("Людзі на балоце", "Подых навальніцы", "Завеі, снежань"), а творы Івана Шамякіна "Трывожнае шчасце", "Сэрца на далоні", "Вазьму твой боль", як і раней, адгукаюцца ў сэрцах чытачоў", - адзначылі ў музеі.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены партрэты і фатаграфіі беларускіх пісьменнікаў, графічныя работы вядомых мастакоў Арлена Кашкурэвіча, Наталлі Паплаўскай да твораў пісьменніка, эпісталярыі, асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі. Лейтматывам выстаўкі стануць успаміны Івана Шамякіна "Палёт над Палессем", прысвечаныя Івану Мележу.

У адкрыцці экспазіцыі прымуць удзел сваякі пісьменнікаў, даследчыкі жыцця і творчасці Івана Шамякіна і Івана Мележа, літаратары.

Наведаць выстаўку можна будзе да 16 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі