Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 чэрвеня 2022, 11:54

Асабістыя рэчы, архіўныя фота і дакументы Янкі Купалы пакажуць на выставе ў музеі гісторыі ВАВ

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспанаты з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пакажуць жыццёвы і творчы шлях Янкі Купалы ў гады вайны на выставе "Шчаслівых перамог, свабодны мой народзе!" у музеі гісторыі ВАВ, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Наведвальнікі экспазіцыі змогуць азнаёміцца з асабістымі рэчамі Янкі Купалы, аўтографамі вершаў і публіцыстыкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама рознымі архіўнымі фатаграфіямі і дакументамі. У сваіх творах Купала адстойваў мір, раскрываючы бязлітасную крывавую сутнасць вайны. З першых дзён вайны пісьменнік быў прарокам, чыё слова падтрымлівала абаронцаў нашай Радзімы і вяло ў бой", - расказалі ў музеі гісторыі ВАВ.

Экспазіцыя прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. "На выставе таксама будзе прадстаўлена галерэя партрэтаў беларускіх партызан з фондаў музея гісторыі ВАВ. Гэта людзі, чыя мужнасць натхніла Купалу на стварэнне свайго знакамітага верша "Беларускім партызанам", - адзначылі ва ўстанове культуры.

24 чэрвеня ў 15.00 у музеі гісторыі ВАВ адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта "Шчаслівых перамог, свабодны мой народзе!". Экспазіцыя будзе працаваць да 25 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі