Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 лютага 2018, 16:51

Арыгіналы аўтографаў патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 года ўпершыню прадставяць у Мінску

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арыгіналы аўтографаў грамадзянска-патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 года ўпершыню будуць прадстаўлены ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы на выставе "Абуджаная жалейка", якая адкрываецца 22 лютага, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Выстава прысвечана цыклу патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 года і прымеркавана да 110-годдзя выхаду яго першага зборніка "Жалейка". У экспазіцыі ўпершыню максімальна поўна будуць прадстаўлены арыгіналы аўтографаў грамадзянска-патрыятычных вершаў Янкі Купалы 1918 года з фондаў музея. Гістарычны кантэкст, які абумовіў з'яўленне гэтых вершаў, адноўлены на аснове ўнікальных дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь: прадстаўлены факты палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і культурнай рэчаіснасці, якія сталі інтэгрыруючым фактарам для дзеячаў беларускага руху розных поглядаў.

"Абуджаная жалейка" прадстаўляе пераломны час Першай сусветнай вайны і распаду магутных імперый, калі многія народы Еўропы, у тым ліку беларусы, атрымалі магчымасць увасобіць у рэальнасць даўнюю мару аб дзяржаўным адраджэнні.

"Жалейка" Янкі Купалы стала ўдалым творчым дэбютам маладога паэта і пасланнем сусвету інфармацыі аб існаванні такога народа, як беларусы, аб жаданні, каб іх голас гучаў у сям'і народаў свету.

Госці вернісажу змогуць пачуць гучанне сапраўднай беларускай жалейкі. Сыграе на ёй знаток гэтага інструмента, выканаўца, вучоны-этнолаг з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вячаслаў Калацей.

Наведаць выставу можна да 16 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі