Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 студзеня 2020, 10:50

Арыгінал Брэсцкай Бібліі прадставяць шырокай грамадскасці

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя арыгінала Брэсцкай Бібліі адбудзецца сёння ў Музеі гісторыі горада Брэста, паведаміў БЕЛТА намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

"Гэта той самы экзэмпляр, які ў верасні 2019 года кіраўнік дзяржавы перадаў у дар гораду на 1000-годдзе. Экзэмпляр вельмі цікавы, добра захаваны. На яго старонках мноства самых розных маргіналій, якія могуць шмат што расказаць пра лёс рарытэта", - адзначыў Алесь Суша.

Паводле яго слоў, гарадскія ўлады знайшлі магчымасць закупіць самае сучаснае абсталяванне спецыяльна для гэтай прэзентацыі і далейшага экспанавання ўнікальнага помніка. "Мы аналізавалі і прапаноўвалі брэсцкім калегам розныя варыянты вітрын і тэхнікі, даступнай у Беларусі, для найбольш удалага паказу знакавага кніжнага помніка. І быў выбраны лепшы", - расказаў намеснік дырэктара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі