ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 5 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 чэрвеня 2021, 11:41

Арт-праект "Мой МагiЛЕЎ": у абласным цэнтры мастакі распішуць скульптуры львоў

Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Арт-праект "Мой МагiЛЕЎ" праходзіць у абласным цэнтры. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў скульптар Андрэй Вараб'ёў.

Арт-праект стаў працягам праекта "Магілёў вачыма гасцей", які праводзіўся ў абласным цэнтры з 2017 года. "У нашым горадзе на працягу многіх гадоў праводзіўся сімпозіум з удзелам знакамітых беларускіх і замежных аўтараў з Індыі, Македоніі, Узбекістана, Літвы, Расіі, Турцыі і іншых краін. Запрошаныя мастакі стваралі жывапісныя палотны на аснове ўражанняў ад Магілёва. Гэтыя творы мастацтва сталі не толькі жамчужынай калекцый Музея гісторыі Магілёва, але і ўпрыгожылі абласны цэнтр, - расказаў Андрэй Вараб'ёў. - Але не ўсе наведваюць музеі і выставачныя залы, таму з'явілася ідэя перанесці творчасць на вуліцы горада. У гэтым годзе замест палатна гасцям прапанавалі распісаць сімвал Магілёва - аб'ёмную скульптуру льва".

Аўтарам ідэі і куратарам праекта стала мастачка, член Беларускага саюза мастакоў Аксана Еўдакіменка. Скульптуры львоў з фібрабетону стварыў Андрэй Вараб'ёў. "Гэта аўтарскае абагульненае ўяўленне львоў - важна, каб мастакоў нішто не абмяжоўвала ў палёце фантазіі", - падкрэсліў скульптар.

Удзельнікамі творчага праекта ў гэтым годзе сталі старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, Аксана Еўдакіменка, Вера Юркова, Галіна Конанава, Васіль Зянько, Васіль Касцючэнка, Уладзімір Злянко, Аксана Гайдуковіч, Інга Карашкевіч і Сяргей Варкін.

Работы над арт-аб'ектамі ідуць у выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Яны прадоўжацца да 25 чэрвеня. Пасля гэтага створаныя рабочы ўпрыгожаць гарадскую прастору.

Акрамя таго, у магіляўчан ёсць магчымасць азнаёміцца з творчасцю мастакоў - удзельнікаў праекта. Да 22 ліпеня ў галерэі Андрэя Вараб'ёва будзе праходзіць выстаўка - прэзентацыя работ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі