Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 ліпеня 2020, 14:53

Аркестр Расціслава Крымера намініраваны на прэстыжную еўрапейскую прэмію Opus Klassik

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны камерны аркестр East-West Chamber Orchestra пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера намініраваны на прэстыжную еўрапейскую прэмію Opus Klassik, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў калектыве.

"Мы намініраваны на самую прэстыжную прэмію Еўропы Opus Klassik у трох катэгорыях, - расказалі ў калектыве. - Вядомы беларускі музыкант Расціслаў Крымер намініраваны як "Дырыжор года" разам з Марысам Янсансам, Паава Ярві, Сайманам Ратлам і іншымі вядомымі дырыжорамі. East-West Chamber Orchestra, які з'яўляецца рэзідэнтам Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, намініраваны ў якасці аркестра года. Акрамя таго, кампакт-дыск аркестра з камернымі сімфоніямі нумар 1 і нумар 3 Мечыслава Вайнберга намініраваны ў раздзеле "Сімфанічнае выкананне музыкі XX-XXI стагоддзя" разам з такімі праслаўленымі калектывамі, як Аркестр Баварскага радыё, Люцэрнскі, Венскі і Дрэздэнскі сімфанічны аркестры".

Дыск да 100-годдзя Мечыслава Вайнберга быў выдадзены ў мінулым годзе гуказапісной кампаніяй Naxos. Яго прэзентацыя адбылася ў час XIV Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. У рабоце над дыскам прынялі ўдзел лепшыя музыканты з розных краін свету. Дарэчы, камерная сімфонія нумар 1 Вайнберга першапачаткова ў выглядзе квартэта была напісана ў беларускай сталіцы і ўпершыню ў гісторыі запісана там жа аркестрам Крымера.

Раней дыск быў намініраваны на прэстыжную музычную прэмію International Classical Music Award у раздзеле "Сімфанічная музыка" разам з Берлінскім філарманічным аркестрам пад кіраўніцтвам Кірыла Пятрэнкі, аркестрам Танхале з Цюрыха пад кіраўніцтвам Паава Ярві.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі