Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 снежня 2018, 19:57

Аркестр Міхаіла Фінберга выступіць 27 снежня на МТЗ

17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі выступіць 27 снежня ў зборачным цэху Мінскага трактарнага завода, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг.

"Такія сустрэчы з калектывам МТЗ сталі традыцыйнымі і да іх мы рыхтуемся з асаблівым хваляваннем, прывозім новую праграму, спецыяльна распрацаваную для завадчан. Канцэрт праходзіць у час абедзеннага перапынку, атмасфера заўсёды пануе асаблівая, бо мы прыязджаем да сваіх сяброў", - сказаў Міхаіл Фінберг.

Паводле яго слоў, на 27 студзеня 2019 года запланавана яшчэ адна важная для калектыву сустрэча - аркестр плануе наведаць Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. "З гэтым прадпрыемствам нас звязвае сяброўства на працягу шэрага гадоў. Гэта мая малая радзіма і я адчуваю падтрымку і любоў мазырчан. Крэда нашага калектыву - прапаганда і папулярызацыя беларускай нацыянальнай музыкі і песні. І ўсе без выключэння праграмы аркестра прасякнуты любоўю да сваёй краіны", - адзначыў маэстра.

Міхаіл Фінберг дадаў, што цяпер у рабоце знаходзіцца праграма, прысвечаная 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна будзе цалкам гучаць на беларускай мове. Лепшыя выканаўцы заслужанага калектыву прадставяць землякам у розных рэгіёнах краіны песні, якія былі напісаны ў ваенныя гады і пасля Вялікай Айчыннай. Адкрые праграму песня "Радзіма мая дарагая" на музыку кампазітара Уладзіміра Алоўнікава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі