Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 студзеня 2019, 16:07

Аркестр Міхаіла Фінберга прэзентуе праграму "Песні вайны" на фестывалі "Маладзечна-2019"

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр прэзентуе праграму "Песні вайны", прысвечаную 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у час нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2019", паведаміў журналістам мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праграма "Песні вайны" гатова. Лепшыя выканаўцы заслужанага калектыву выканаюць песні, якія былі напісаны ў ваенныя гады і пасля Вялікай Айчыннай. Прэзентацыя праграмы адбудзецца ў чэрвені ў час нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2019", - расказаў Міхаіл Фінберг.

Паводле яго слоў, асаблівасць праграмы ў тым, што яна будзе на беларускай мове і ў ёй прагучаць творы, напісаныя выключна беларускімі кампазітарамі. Адкрые праграму песня "Радзiма мая дарагая" на музыку кампазітара Уладзіміра Алоўнікава. "Гэта вельмі адказная праграма для нашага калектыву. Мы адточваем усё да дробязей. Нам вельмі хочацца, каб наша чарговая работа спадабалася жыхарам сталіцы і маленькіх гарадоў. Мы ганарымся тым, што можам жыць і працаваць у Беларусі, усе нашы праграмы прасякнуты любоўю да краіны і беларусаў", - адзначыў маэстра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі