Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 верасня 2019, 18:35

Аркестр Міхаіла Фінберга правядзе 20 верасня абласное свята мастацтваў ва Уздзе

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі правядзе 20 верасня III абласное свята мастацтваў "Мелодыі ўздзенскай восені", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

Гэта самы малады з фестываляў, якія заслужаны калектыў праводзіць у малых гарадах. Апоўдні ў кінатэатры "Кастрычнік" Узды адбудзецца канцэрт творчых калектываў аркестра пад назвай "Станіслаў Манюшка на Міншчыне". Ва Уздзенскай дзіцячай школе мастацтваў пройдзе майстар-клас маэстра Міхаіла Фінберга, запланавана таксама выступленне творчых калектываў "Перадаём эстафету юным талентам".

Вечарам паклоннікаў эстраднай музыкі аркестр запросіць у раённы Дом культуры на канцэрт "Песні і музыка - добрым сябрам", прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Расіі Валерыя Лявонцьева. Самыя вядомыя творы з яго рэпертуару выканаюць салісты заслужанага калектыву - лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: Наталля Тамела, Алеся Дзержавец, Яўген Цымбаліст, Ульяна Пяшкова, Галіна Грамовіч, Аляксандр Салаўёў, Дзмітрый Качароўскі, Таццяна Глазунова.

"Мы заўсёды з вялікай адказнасцю рыхтуемся да сустрэч з нашымі паклоннікамі ў малых гарадах. Для іх і для нас гэта сапраўды падзея і свята. Упэўнены, мы зноў не расчаруем нашага гледача", - адзначыў Міхаіл Фінберг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі