Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 лютага 2019, 14:54

Аркестр Міхаіла Фінберга падрыхтаваў праграму да юбілею Алы Пугачовай

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі падрыхтаваў праграму "Прымадонна", прысвечаную юбілею Алы Пугачовай, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг.

Прэм'ера адбудзецца 19 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў час XII мастацкага праекта "Шлягеры на ўсе часы". "У канцэрце прагучаць папулярныя песні Алы Пугачовай: "Позови меня с собой", "Паромщик", "Осенний поцелуй", "Держи меня, соломинка", "Все могут короли", "А знаешь, все еще будет" і іншыя. Хіты выканаюць салісты заслужанага калектыву - лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: Наталля Тамела, Валерыя Грыбусава, Ягор Шаранкоў, Алеся Дзяржавец, Таццяна Глазунова, Дзмітрый Качароўскі, Галіна Грамовіч, Руслан Мусвідас, Аляксандр Салаўёў і Яўген Цымбаліст", - расказаў Міхаіл Фінберг.

Паводле слоў маэстра, у свой час яму пашчасціла працаваць з Алай Пугачовай. "Яна не толькі выдатная спявачка і кампазітар, але, перш за ўсё, вельмі цікавы і глыбокі чалавек. Любы выканаўца можа шмат чаму ў яе навучыцца, бо яна добра валодае эстрадным майстэрствам. Я запрашаю ўсіх на праграму "Прымадона", абяцаю - будзе цікава", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі