Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 мая 2020, 11:55

Аркестр Міхаіла Фінберга падрыхтаваў праграму да 75-годдзя Перамогі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі падрыхтаваў праграму, прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг.

"Дзень Перамогі - свяшчэннае свята для беларусаў. Вайна пакінула след практычна ў кожнай сям'і. Мая не выключэнне. Мой брат дайшоў да Берліна, бацька - да Белгарада. Свае выступленні ў гэтыя дні аркестр прысвячае героям-вызваліцелям, якія аддалі жыцці за наша шчаслівае сёння, - сказаў Міхаіл Фінберг. - У праграму да юбілею Вялікай Перамогі ўвайшлі ўсімі любімыя песні ваенных гадоў. Салісты заслужанага калектыву - лаўрэаты міжнародных і нацыянальных конкурсаў - выканаюць іх толькі ўжывую і без фанаграмы. Гэта наша асноўнае правіла, ад якога мы ніколі не адступаем".

Маэстра адзначыў, што новую праграму змогуць пачуць жыхары ўсіх рэгіёнаў краіны. "Мы выступім з ёй не толькі ў абласных цэнтрах, але і ў малых гарадах. Упэўнены, гледачы будуць падпяваць нам з залы, успамінаючы герояў сваёй сям'і, - падкрэсліў ён. - Я хачу павіншаваць усіх з надыходзячым святам Перамогі. Асабліва нізкі паклон нашым ветэранам. Франтавікі, жывіце доўга, а мы з гонарам будзем захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, каб новыя пакаленні ведалі, кім і ў якіх суровых умовах была заваявана Перамога".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі