Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 жніўня 2019, 14:39

Аркестр Міхаіла Фінберга адкрые новы канцэртны сезон выступленнем у Мазыры

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі адкрые новы канцэртны сезон 31 жніўня выступленнем у Мазыры, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

"Наш калектыў пачынае 33-і творчы сезон. Сваё першае выступленне мы вырашылі правесці на адкрытай пляцоўцы каля Палаца культуры ў Мазыры. Я заўсёды з асаблівым хваляваннем прыязджаю туды, гэта ж мая малая радзіма. У Мазыры жывуць мае сапраўдныя сябры, і я ведаю, што мяне там заўсёды чакаюць", - расказаў Міхаіл Фінберг.

Паводле яго слоў, новы канцэртны сезон для калектыву, як заўсёды, будзе насычаным. "Мы прадоўжым наша творчае падарожжа па рэгіёнах Беларусі. Нас ужо чакаюць у Тураве, Залессі, Уздзе, Мсціславе і іншых гарадах. Мы падрыхтавалі новыя праграмы, якія, спадзяюся, будуць з цеплынёй успрыняты. Наш аркестр заўсёды выступае выключна з жывым гукам, і ўсю сваю творчасць мы прысвячаем роднай Беларусі", - адзначыў маэстра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі