Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Аркестр Міхаіла Фінберга 19 красавіка прыедзе з канцэртамі ў Хойнікі

Культура 18.04.2019 | 11:18
Міхаіл Фінберг. Фота з архіва
Міхаіл Фінберг. Фота з архіва

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі правядзе 19 красавіка ІХ Свята беларускага мастацтва "Музычныя краявіды Хойніцкай зямлі", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву прафесар Міхаіл Фінберг.

"Гэта традыцыйны красавіцкі падарунак ад нашага калектыву жыхарам рэгіёна, які пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У Хойніках аркестр дасць тры канцэрты. З праграмай, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР Яўгена Глебава, выступіць струнны квартэт. Творчы праект "Старажытнасць і будучыня" прадставяць ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў і струнны квартэт", - расказаў Міхаіл Фінберг.

Жыхароў горада таксама запросяць на канцэрт "Прымадонна", прымеркаваны да юбілею Алы Пугачовай. Прагучаць добра вядомыя песні "Позови меня с собой", "Паромщик", "Осенний поцелуй", "Все могут короли" і іншыя ў выкананні салістаў заслужанага калектыву - лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: Наталлі Тамела, Валерыі Грыбусавай, Ягора Шаранкова, Алесі Дзержавец, Таццяны Глазуновай, Галіны Грамовіч, Руслана Мусвідаса, Аляксандра Салаўёва, Яўгенія Цымбаліста і Дзмітрыя Качароўскага.

Міхаіл Фінберг нагадаў, што гэты канцэртны тур па "чарнобыльскіх" раёнах адкрыла 5 красавіка 13-е па ліку свята беларускай музыкі "Чачэрскія сустрэчы - 2019", 12 красавіка сваю новую праграму да Года малой радзімы аркестр прэзентаваў у Пінску. "На працягу года мы робім канцэрты практычна ва ўсіх малых гарадах краіны. Я люблю і буду далей прыязджаць у рэгіёны. Праз усе свае праграмы калектыў стараецца паказаць толькі адно - як мы любім нашу Беларусь", - падкрэсліў маэстра.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Шкала колеравых узроўняў небяспекі надвор'я Колеравая індыкацыя для папярэджання насельніцтва аб складаных умовах надвор'я і надзвычайных сітуацыях шырока выкарыстоўваецца ў свеце.