ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 16 мая 2021
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лютага 2021, 11:31

Аркестр Фінберга запрашае на "Мінскі джаз - 2021"

Фота з архіва
Фота з архіва

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXXII музычны праект "Мінскі джаз - 2021" пройдзе 5-6 лютага ў Клубе імя Дзяржынскага ў Мінску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі народны артыст, прафесар Міхаіл Фінберг.

5 лютага заслужаны калектыў прадставіць праграму "Рытмы сучаснага джаза". 6 лютага біг-бэнд аркестра выступіць з канцэртам "Мы любім джаз".

"Мінск па праве можна назваць джазавым горадам. Тут працавалі многія таленавітыя музыканты, якіх ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Адзін з іх - Эдзі Рознер. І мне прыемна, што на нашым фестывалі будуць гучаць творы, якія ён у свой час выконваў. Я знаёмы з ім асабіста і ганаруся, што мне давялося працаваць з такім таленавітым музыкантам", - расказаў Міхаіл Фінберг.

Маэстра адзначыў, што традыцыйна будзе жывое выкананне. "Мы ніколі не падманвалі нашага гледача і прадаўжаем прытрымлівацца гэтага прынцыпу, - падкрэсліў ён. - Я запрашаю ўсіх у дзівосны свет джаза. Спадзяюся, мы зможам чарговы раз здзівіць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі