Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 верасня 2021, 11:20

Аркестр Фінберга выступіць 18 верасня ў Ашмянах

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі выступіць 18 верасня ў Ашмянах, якія адзначаць сваё 680-годдзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

У Ашмянскай дзіцячай школе мастацтваў Міхаіл Фінберг правядзе майстар-клас. Потым перад юнымі талентамі выступіць сімфанічны аркестр. А вечарам на цэнтральнай плошчы адбудзецца вялікі эстрадны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства. Прагучаць песні на музыку беларускіх і савецкіх кампазітараў у выкананні салістаў аркестра - лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

"Выступленні ў малых гарадах краіны - адзін з прыярытэтаў дзейнасці нашага калектыву, - расказаў Міхаіл Фінберг. - 35-ы творчы сезон, які стартаваў 1 верасня, не стане выключэннем. У прыватнасці, мы наведаем з канцэртамі Барысаў, Мір, Тураў, Заслаўе, а потым Мсціслаў, Пінск, Чачэрск, Хойнікі, Навагрудак і іншыя гарады, дзе наш аркестр заўсёды чакаюць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі