ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 25 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 верасня 2020, 13:01

Аркестр Фінберга адправіцца ў творчае турнэ па Лагойскім раёне

Фота з архіва
Фота з архіва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі ў час рэспубліканскай акцыі "Майстры мастацтваў - працаўнікам вёскі" 18 і 19 верасня адправіцца ў творчае турнэ па Лагойскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.

У першы дзень у Гасцілавічах прэзентуюць праграму памяці знакамітага беларускага і савецкага кампазітара, дырыжора і педагога, народнага артыста СССР Яўгена Глебава. Яго вядомыя творы "Галоп" і "Вячэрні пейзаж" з "Палескай сюіты", "Адажыа Ружы" з балета "Маленькі прынц" і "Фантастычны танец нумар 5" выканае струнны аркестр. Прагучыць таксама музыка Міхала Клеафаса Агінскага і Клода Дэбюсі.

Вечарам у Лагойску заслужаны калектыў дасць вялікі эстрадны канцэрт. Як заўсёды без фанаграмы, ужывую выступяць салісты аркестра - лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Наталля Тамела, Таццяна Глазунова, Галіна Грамовіч, Алеся Дзержавец, Дзмітрый Качароўскі, Руслан Мусвідас, Аляксандр Салаўёў, Яўген Цымбаліст і Ягор Шаранкоў. У нядзелю на аналагічную творчую сустрэчу запросяць жыхароў Плешчаніц. Выступленні прысвечаны Году малой радзімы.

"Артысты аркестра заўсёды з вялікім задавальненнем наведваюць рэгіёны Беларусі. Традыцыйна мы прывязём новыя праграмы, якія папулярызуюць лепшыя ўзоры беларускай музыкі. Мы працуем толькі для нашага гледача і спадзяёмся, што чарговая сустрэча пройдзе ў цёплай атмасферы", - адзначыў Міхаіл Фінберг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі