Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Археолагі знайшлі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя

Культура 08.08.2019 | 15:22

8 жніўня, Ушацкі раён /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Археолагі і валанцёры на беразе возера Чарсцвяты ва Ушацкім раёне знайшлі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Археалагічная экспедыцыя доўжыцца трэці тыдзень. Нядаўна яе ўдзельнікі наткнуліся на фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя. Гісторык Васіль Варонін у свой час выказваў гіпотэзу, што землі і двары полацкага ваяводы XVI стагоддзя могуць быць княжацкай спадчынай больш ранняга перыяду. "Нам удалося даказаць, што тут былі княжацкія ўладанні. Цяпер знайшлі іх канкрэтнае месца, але аналагічныя пабудовы ёсць у гэтай мясцовасці ў іншых пунктах", - расказаў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Марат Клімаў.

Марат Клімаў
Марат Клімаў'

У першым раскопе спецыялісты адшукалі гаспадарчую пабудову. Цяпер працуюць на другім раскопе, дзе знайшлі печ і кніжную засцежку XII стагоддзя, наканечнік стралы, кераміку. Усё гэта сведчыць, што тут жыла і адпачывала статусная асоба.

"Аналагічныя фрагменты рэзідэнцыі за межамі гарадоў мы ідэнтыфікуем упершыню ў гісторыі археалогіі Беларусі. Назваць канкрэтныя імёны князёў, якія тут маглі жыць, не можам. Тэарэтычна, тут мог бываць Усяслаў Чарадзей", - дадаў археолаг Марат Клімаў.

Не выключана, што ў час міжусобіцы княжацкая рэзідэнцыя была спалена. Тут знайшлі чалавечыя астанкі, пакуль невядома, якога яны перыяду.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).