Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Аргенцінскае танга і французскі імпрэсіянізм аб'яднаюць у музычным салоне Гомельскага палаца

Культура 16.08.2019 | 09:26
Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. На канцэртную праграму "Танец агню" запрашаюць гамяльчан і гасцей абласнога цэнтра 22 верасня ў музычны салон у палацы Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

У Белай гасцінай выступяць Алег Яцына (скрыпка), Іван Рэнанскі (віяланчэль) і Вольга Запольская (фартэпіяна).

Са сцэны прагучаць вядомыя творы Энрыке Гранадаса, Мануэля дэ Фальі, якія перадаюць дух і тэмперамент Іспаніі. Выканаюць і кампазіцыі вядучага прадстаўніка музычнага імпрэсіянізму Клода Дэбюсі, па-французску пранікнёныя і кранальныя, а таксама творы Каміля Сен-Санса. На канцэрце можна будзе пачуць і поўнае страсці і яркіх пачуццяў аргенцінскае танга Астора П'яцолы.

У дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе адзначылі, што ўдзельнікі музычнай праграмы з'яўляюцца лаўрэатамі міжнародных конкурсаў. Алег Яцына ў якасці саліста выступаў з такімі дырыжорамі, як Уладзімір Співакоў і Іегудзі Менухін, канцэртаваў у ЗША, Францыі, Германіі, Бельгіі, Нідэрландах, КНР, Вялікабрытаніі і інш. Вольга Запольская праяўляе сябе не толькі як выканаўца, які выступае сольна і ў складзе розных ансамбляў, але і як педагог. Іван Рэнанскі ў якасці саліста і аркестранта ўдзельнічаў у праектах такіх калектываў, як "Студыя новай музыкі" (Масква), Акадэмічны сімфанічны аркестр Маскоўскай філармоніі, камерны аркестр Musica Viva пад кіраўніцтвам Аляксандра Рудзіна і г.д.

Канцэрт "Танец агню", які дасць магчымасць акунуцца ў атмасферу шчырых пачуццяў і непадробленых эмоцый, пачнецца ў 17.00.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.