Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 студзеня 2020, 15:46

АНТ пакажа "Песню года Беларусі" 25 студзеня

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал АНТ пакажа гала-канцэрт "Песня года Беларусі" 25 студзеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар тэлеканала Ірына Рамбальская.

"Грандыёзнае музычнае шоу 18 студзеня збярэ на сцэне Палаца спорту папулярных артыстаў. Тэлеверсію музычнай прэміі ў дзвюх частках можна будзе ўбачыць на АНТ 25 студзеня. Хэдлайнерам стане Ціма Беларускіх", - расказала Ірына Рамбальская. На сцэну таксама выйдуць групы "Лас-Вегас", "Дразды", "Цягні-Штурхай", "Правакацыя", Aura, Іскуі Абалян, Улада, Аляксандр Саладуха, Ганна Шаркунова, Настасся Ціхановіч, Анатоль Ярмоленска, Алёна Ланская і многія іншыя беларускія выканаўцы.

Спіс удзельнікаў гала-канцэрта быў сфарміраваны тэлеканалам АНТ з улікам меркавання інтэрнэт-карыстальнікаў, афіцыйных даных радыёстанцый па ратацыях песень, асабістага ўкладу саміх аўтараў і выканаўцаў у развіццё беларускай нацыянальнай музычнай культуры. "У гэтым годзе небывалы ажыятаж гледачоў выклікала інтэрнэт-галасаванне праекта "Песня года". Амаль мільён чалавек прагаласавалі за лепшую песню Беларусі на сайце тэлеканала АНТ. Гэта паказала цікавасць глядацкай аўдыторыі да творчасці беларускіх выканаўцаў", - дадала прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі