.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 студзеня 2021, 17:33

Ансамбль "Харошкі" падрыхтаваў праграму на тэму зімовых свят і абрадаў

Фота з архіва
Фота з архіва

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" 29 студзеня ў Белдзяржфілармоніі дасць сольны святочны канцэрт "Зімачка", прымеркаваны да дня нараджэння калектыву. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ансамблі.

У першым аддзяленні канцэрта калектыў пакажа вакальна-харэаграфічныя пастаноўкі, у якіх знайшлі адлюстраванне зімовыя беларускія святы і абрады. У другім аддзяленні гледачы ўбачаць маляўнічыя нумары з залатога фонду ансамбля. "Праграма канцэрта з'яўляецца часткай музычна-харэаграфічнага шоу "Мы беларусы", пабудаванага на порах года. Зімовая частка будзе прадстаўлена на канцэрце 29 студзеня. Каляндарнае абрадавае аддзяленне пачнецца з Каляд. Далей ідзе больш атмасферны і карцінны, звязаны з прыродай нумар "Завея". Нумар "Кросны" раскажа аб жаночых зімовых занятках - ткацтве і прадзенні, "Кужалёк" прадэманструе, як у старадаўнія часы адбельвалі тканыя палотны на снезе. У фінале - яркі парны нумар "Дрыготка", - расказала артыстка аркестра ансамбля Ульяна Гаўрылава.

Паводле яе слоў, першапачатковая праграма шмат у чым трансфармавалася, у тым ліку музыка. "З'явіліся новыя інструментальныя застаўкі. У асноўным прадстаўленыя кампазіцыі будуць у апрацоўцы Уладзіміра Гінько. У музычных нумарах акрамя калядных ёсць і іншыя песні", - дадала артыстка.

"Безумоўна, сітуацыя з пандэміяй ўсіх нас хвалюе. Канцэртаў стала менш, і ансамбль не выключэнне. Аднак, нягледзячы ні на што, мы ўсё роўна прадаўжаем жыць, працаваць. Для гледачоў, як і для творчых калектываў, выступленні вельмі важныя і патрэбныя. Хоць і радзей, чым раней, чалавеку хочацца дакранацца да таго, што любіць, наведваць тэатры і канцэртныя пляцоўкі", - падзялілася Ульяна Гаўрылава.

Ансамбль "Харошкі" - аўтарскі калектыў. Яго стваральнік і кіраўнік - народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая. Таленавіты харэограф глыбока і дасканала даследуе беларускую культурную спадчыну, своеасабліва пераасэнсоўвае яе і вяртае да жыцця. Абапіраючыся на аснову народна-сцэнічнага танца і свабодна валодаючы мовай сучаснай харэаграфіі, яна сварае маштабныя, яркія, жыццесцвярджальныя спектаклі. Сярод іх - "Тураўская легенда", "Полацкі сшытак", "Бывай, XX стагоддзе!", "Добры вечар, госці!", "Беларусы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі