Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 кастрычніка 2020, 10:33

Ансамбль "Харошкі" далучыўся да акцыі "Майстры мастацтваў - ветэранам"

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках рэспубліканскай акцыі "Майстры мастацтваў - ветэранам", якую праводзіць Міністэрства культуры, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 15 кастрычніка адбыўся канцэрт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" для ветэранаў працы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

"Праслаўлены калектыў пад кіраўніцтвам народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой паказаў гледачам яркую і цікавую праграму, якая складаецца з лепшых харэаграфічных нумароў ансамбля. У канцэрце, нараўне з прызнанымі майстрамі сцэны, прынялі ўдзел юныя выхаванцы дзіцячай студыі ансамбля "Харошкі". Публіка вітала кожны нумар гучнымі апладысментамі", - расказалі ў ведамстве.

У Міністэрстве культуры падкрэслілі, што творчасць ансамбля "Харошкі" служыць яркім прыкладам адданага служэння нацыянальнай культуры і любові да беларускага гледача.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі