Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 мая 2020, 09:51

Анлайн-праекты Купалаўскага тэатра ўбачылі амаль 100 тыс. гледачоў

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 100 тыс. гледачоў убачылі анлайн-праекты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе тэатра.

З 27 сакавіка Купалаўскі пачаў трансліраваць свае спектаклі ў інтэрнэце. "Анлайн-паказы шэрага спектакляў з архіва тэатра і бягучага рэпертуару, жывыя трансляцыі ("Купалаўскі online" і "Купалаўскі дома"), цікавыя праекты ("Чытаць я хацеў!"), выпуск другога нумара часопіса "Купалаўскі" даступны ў электронным фармаце. За ўнікальнымі мерапрыемствамі тэатра сочаць не толькі беларусы, але і гледачы ва ўсім свеце. У красавіку-маі анлайн-праекты тэатра паглядзелі амаль 100 тыс. гледачоў", - расказалі ў прэс-службе.

У час праектаў "Купалаўскі online" і "Купалаўскі дома" адбылося 9 паказаў: спектаклі з бягучага рэпертуару і архіва, творчы вечар і спектакль-капуснік, прымеркаваны да 95-годдзя тэатра. Любоў гледачоў заваяваў новы праект "Чытаць я хацеў!". За два дні да яго далучыліся 13 акцёраў, а агульная колькасць праглядаў анлайн-чытанняў склала больш за 22 тыс. У час праекта прагучалі ўрыўкі з класікі беларускай літаратуры, сусветна вядомыя замежныя творы, а таксама творы сучасных беларускіх аўтараў.

4 мая ў прамым эфіры артысты сыгралі спектакль "Ураджай" спецыяльна для інтэрнэт-аўдыторыі. З 1 па 8 мая кожны вечар на YouTube-канале і ў Instagram-акаўнце тэатра артысты чыталі ўрыўкі з твора Міхася Зарэцкага "Ой, ляцелі гусі...".

Купалаўскі тэатр таксама падрыхтаваў спецыяльны відэаролік "Мы вернемся! Ваш Купалаўскі". У ім паказана жыццё без гледачоў, артыстаў і работнікаў тэатра, якое пачынае ажываць пад музыку Дзмітрыя Шастаковіча. Над стварэннем роліка працавалі Раман Падаляка, Міхаіл Зуй і Ксенія Васілеўкіна. Паглядзець яго можна ў сацыяльных сетках і на YouTube-канале тэатра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі