Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 мая 2020, 10:38

Анлайн-марафон "75 ДЗЯКУЙ!" правядуць 9 Мая ў Віцебску

6 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Анлайн-марафон "75 ДЗЯКУЙ!" правядзе ў Дзень Перамогі Цэнтр культуры "Віцебск", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Трансляцыя святочнага марафону пачнецца 9 Мая ў 12.00 у афіцыйным акаўнце Цэнтра культуры "Віцебск" у Instagram - @gck.vitebsk. Вядучым прамога эфіру стане кіраўнік установы культуры Глеб Лапіцкі. На сувязь з ім выйдуць прадстаўнікі 75 розных творчых калектываў, устаноў культуры, школ мастацтваў, агульнаадукацыйных школ, прадпрыемстваў і арганізацый усіх раёнаў Віцебскай вобласці. Удзельнікі марафону падзеляцца кранальнымі гісторыямі, абмяняюцца душэўнымі віншаваннямі і выкажуць самыя шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

"Дзень Перамогі - адно з самых галоўных свят у сучасным грамадстве, важнейшая падзея ў сусветнай гісторыі, якая праслаўляе вялікі подзвіг савецкага народа. Роўна 75 гадоў таму нашы продкі заваявалі запаветную Перамогу, змагаючыся плячо ў плячо. Мы не маем права забываць аб тым, якой цаной дасталося вызваленне Радзімы нашым дзядам і прадзедам", - падкрэслілі ў Цэнтры культуры.

Акцыя праводзіцца пры падтрымцы Віцебскага абласнога камітэта БРСМ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі