Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 красавіка 2017, 19:38

Анлайн-канферэнцыя з групай NAVIBAND пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 27 красавіка

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя з беларускімі ўдзельнікамі "Еўрабачання-2017" групай NAVIBAND пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 27 красавіка з 11.00 да 12.00.

Група NAVIBAND (Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук) прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні" ў Кіеве з песняй "Гісторыя майго жыцця" на беларускай мове - упершыню за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў гэтым конкурсе. Завяршыўся працяглы рэпетыцыйны перыяд, прома-туры, знаёмства практычна з усімі ўдзельнікамі творчага спаборніцтва. Яшчэ наперадзе апошняя перад ад'ездам сустрэча групы з беларускімі гледачамі і паклоннікамі - 22 красавіка адбудзецца сольны канцэрт-праводзіны на сцэне Палаца прафсаюзаў. А 1 мая беларуская дэлегацыя накіруецца ва ўкраінскую сталіцу, і ўжо 3 мая спевакі правядуць першую рэпетыцыю на конкурснай сцэне.

У час анлайн-канферэнцыі Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук раскажуць пра работу над нумарам з украінскай камандай, пра сцэнічныя вобразы, падзеляцца ўражаннямі аб падрыхтоўчым перыядзе і чаканнямі ад фінальных мерапрыемстваў маштабнага свята, якое збярэ ўдзельнікаў з 42 краін.

Падтрымаць маладых артыстаў і задаць ім пытанні можна на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "ONLINE КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца 27 красавіка пасля 11.00 па меры гатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі