ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 4 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 сакавіка 2020, 15:19

Анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно пройдзе 7-13 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва

18 сакавіка, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Трэці анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs пройдзе з 7 па 13 красавіка, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"За фестывальны тыдзень аматары кіно змогуць не выходзячы з дому убачыць сем актуальных фільмаў беларускіх аўтараў. Кожная з карцін будзе даступна для анлайн-прагляду на працягу 24 гадзін з англійскімі субцітрамі на сайце belarusdocs.com", - расказалі арганізатары.

BelarusDocs - гэта біенале актуальнага беларускага дакументальнага кіно. Яго праграма фарміруецца з фільмаў, якія адлюстроўваюць важныя для беларускага грамадства тэмы, маюць мастацкія якасці і добрую фестывальную гісторыю. "Толькі за 2018-2019 гады беларускія фільмы атрымлівалі ўзнагароды на вядучых сусветных фестывалях дакументальнага кіно - амстэрдамскім IDFA, Кракаўскім кінафестывалі, Go East у Германіі, "Артдакфэсце" ў Маскве, але ўбачыць іх жыхарам Беларусі амаль немагчыма. Анлайн-фестываль BelarusDocs робіць найлепшае беларускае кіно даступным для кожнага", - адзначылі арганізатары.

У гэтым годзе анлайн-фестываль упершыню аб'яўляе нефармальную ўзнагароду лепшаму фільму - "Прыз глядацкіх сімпатый". Членам журы можа стаць кожны жадаючы, дастаткова толькі запоўніць анкету і прагаласаваць за работу, якая спадабалася.

Гледачы змогуць убачыць 7 красавіка фільм "Трэнер" (рэжысёр Вольга Абрамчык), 8 красавіка - "Дэбют" (рэжысёр Настасся Мірашнічэнка), 9 красавіка - "Лебедзі" (рэжысёр Галіна Адамовіч). Акрамя таго, у праграме будуць прадстаўлены 10 красавіка фільм "Перазімаваць" (рэжысёр Ева-Кацярына Махава), 11 красавіка - "Цар гары" (рэжысёр Андрэй Куціла), 12 красавіка - "Фальклор і жыццё" (рэжысёр Юрый Цімафееў) і 13 красавіка - "Полацкі вальс" (рэжысёр Вольга Дашук).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі